Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бабі́на, -ы, мн. -ы, бабі́н, ж. (спец.).

У розных відах вытворчасці: род шпулі, валіка для намотвання чаго-н.

бабі́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Пярэдняя частка царквы перад паперцю.

бабі́т, -у, М -біце, м. (спец.).

Спецыяльны сплаў на аснове волава ці свінцу для заліўкі падшыпнікаў.

|| прым. бабі́тавы, -ая, -ае.

ба́біць, -блю, -біш, -біць; незак., каго і без дап. (разм., уст).

Прымаць роды.

Параска некалі бабіла.

ба́бка¹, -і, ДМ -бцы, мн. -і, ба́бак, ж.

Тое, што і баба¹ (у 1—3 і 6 знач.).

ба́бка², -і, ДМ -бцы, мн. -і, ба́бак, ж.

Надкапытны сустаў нагі ў жывёлы, а таксама косць гэтага сустава.

ба́бка³, -і, ДМ -бцы, мн. -і, ба́бак, ж.

Сталёвае кавадлачка для кляпання кос.

ба́бка⁴, -і, ДМ -бцы, мн. -і, ба́бак, ж.

Страва, прыгатаваная з дранай бульбы.

ба́бка⁵, -і, ДМ -бцы, мн. -і, ба́бак, ж.

Тое, што і абабак.

ба́бка⁶, -і, ДМ -бцы, мн. -і, ба́бак, ж.

Дзесяць снапоў, састаўленых разам для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом.