Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

збожжа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да збожжа, напр.: збожжакамбайн, збожжапагрузчык, збожжапастаўкі, збожжаправод, збожжасейны, збожжасклад.

збожжавытво́рчы, -ая, -ае (спец.).

Які займаецца вырошчваннем, вытворчасцю збожжа.

З. раён.

збо́жжавыя, -ых.

Злакавыя расліны (жыта, пшаніца, ячмень, авёс і пад.), зерне якіх скарыстоўваецца для атрымання прадуктаў харчавання і фуражу.

Сяўба збожжавых.

збожжанарыхто́ўкі, -то́вак, адз. збожжанарыхто́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Дзяржаўная планавая нарыхтоўка збожжа.

|| прым. збожжанарыхто́ўчы, -ая, -ае.

збожжасхо́вішча, -а, н.

Памяшканне для захоўвання збожжа.

збожжаўбо́рачны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўборкі хлеба.

Збожжаўборачная кампанія.

З. камбайн.

збожжаўбо́рка, -і, ДМ -ўбо́рцы, ж.

1. Уборка спелай збажыны.

2. Перыяд, калі праводзіцца ўборка каласавых.

збой¹, збо́ю, мн. -і, -яў, м.

Вялікая колькасць каго-, чаго-н., цесна збітага ў адным месцы.

З. машын.

збой², збо́ю, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Замінка ў руху каня.

У канцы дыстанцыі ў скакуна адбыўся з.

збой³, збо́ю, м. (спец.).

Галава, ногі і вантробы забітай жывёлы як ежа.

Ялавічны з.

|| прым. збо́йны, -ая, -ае.