Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зблі́зіцца, зблі́жуся, зблі́зішся, зблі́зіцца; зак.

1. Наблізіцца адзін да аднаго.

Машыны зблізіліся.

2. Уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны.

Новыя суседзі з намі хутка зблізіліся.

|| незак. збліжа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. збліжэ́нне, -я, н.

зблі́зіць, зблі́жу, зблі́зіш, зблі́зіць; зблі́жаны; зак.

1. каго-што. Наблізіць аднаго да другога.

З. канцы дроту.

2. каго (што). Прымусіць уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны.

Агульныя інтарэсы іх зблізілі.

|| незак. збліжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. збліжэ́нне, -я, н.

зблі́зку, прысл.

З блізкай адлегласці.

Разглядзець каго-, што-н. з.

зблы́тацца гл. блытацца.

зблы́таць гл. блытаць.

зблядне́лы, -ая, -ае.

Які стаў бледным.

З. твар.

зблядне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць бледным.

|| незак. блядне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

збля́клы, -ая, -ае.

Які страціў яркасць афарбоўкі або свежасць.

Збляклыя фарбы.

Збляклыя кветкі.

збля́кнуць, -ну, -неш, -не; збляк, -кла; -ні; зак.

1. Страціць яркасць, афарбоўку.

Ружовыя фарбы збляклі.

2. Завянуць, страціць свежасць.

Трава зблякла.

збо́жжа, -а, н.

1. Агульная назва хлебных злакавых раслін, з зерня якіх вырабляюцца мука і крупы.

2. зб. Зерне, насенне гэтых раслін.

Сеяць з.

Змалоць з.

|| прым. збо́жжавы, -ая, -ае.

Збожжавыя культуры.