Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

це́ста, -а, М -сце, н.

1. Вязкая маса з мукі, замешанай на вадзе, малацэ і пад.

Замясіць ц.

Здобнае ц.

2. Густая маса, атрыманая пры змешванні цвёрдага, сыпкага рэчыва з вадкасцю.

Бетоннае ц.

|| прым. це́ставы, -ая, -ае (да 1 знач.).

цестаме́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат, які замешвае цеста, а таксама рабочы, які выконвае такую работу.

цестамясі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Машына, якая месіць цеста.

Механічная ц.

|| прым. цестамясі́льны, -ая, -ае.

цестападо́бны, -ая, -ае.

Па ступені густаты, вязкасці падобны на цеста.

Цестападобная маса.

цесць, -я, мн. цясці́ і (з ліч. 2, 3, 4) це́сці, цясцёў, м.

Жончын бацька.

|| прым. це́сцеў, -цева.

цеціва́, -ы́, мн. цяцівы́ і (з ліч. 2, 3, 4) цецівы́, цяціў, ж.

1. Вяроўка, струна, якая сцягвае канцы лука.

2. Туга нацягнутая вяроўка, трос у некаторых механізмах, прыладах (спец.).

Ц. лучковай пілы.

3. Бакавая нахіленая бэлька лесвіцы, у якую ўстаўлены канцы прыступак (спец.).

цецяру́к, цецерука́, мн. цецерукі́, цецеруко́ў, м.

Птушка сямейства цецеруковых атрада курыных з чорным (у самак — стракатым) апярэннем.

|| прым. цецеруко́вы, -ая, -ае.

це́ча, -ы, ж.

1. Пранікненне вадкасці цераз шчыліну, прабоіну.

2. Дзірка, прабоіна.

це́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (спец.).

Перыяд палавой актыўнасці ў самак млекакормячых.

це́шча, -ы, мн. -ы, цешч і -аў, ж.

Жончына маці.

|| прым. це́шчын, -а.