Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

балва́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Загатоўка для далейшай апрацоўкі.

|| прым. балва́начны, -ая, -ае.

балга́ры, -аў, адз.а́рын, -а, м.

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Балгарыі.

|| ж. балга́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. балга́рскі, -ая, -ае.

балдахі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Упрыгожаны навес на слупках над ложкам, тронам, катафалкам і пад.

|| прым. балдахі́нны, -ая, -ае.

бале́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Аматар спорту, а таксама чалавек, які клапоціцца аб чым-н., перажывае за каго-, што-н.

Заўзяты б. футбола.

|| ж. бале́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. бале́льшчыцкі, -ая, -ае.

балеро́, нескл., н.

1. Іспанскі нацыянальны танец, а таксама музычны твор у рытме гэтага танца.

2. Кароткая безрукаўка — частка нацыянальнага іспанскага ўбрання.

балеры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Артыстка балета; танцоўшчыца.

бале́т, -а, Ме́це, м.

1. Від сцэнічнага мастацтва, змест якога раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах.

Класічны б.

2. Тэатральнае прадстаўленне на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі, а таксама музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля.

3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць такое прадстаўленне.

|| прым. бале́тны, -ая, -ае.

Балетная школа.

балетама́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Заўзяты аматар балета як відовішча.

|| ж. балетама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. балетама́нскі, -ая, -ае.

балетама́нія, -і, ж.

Надзвычайнае захапленне балетам як відовішчам.

балетма́йстар, -тра, мн. -тры, -траў, м.

Пастаноўшчык танцаў у балеце (у 2 знач.).

|| прым. балетма́йстарскі, -ая, -ае.