Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

захо́пніцкі, -ая, -ае.

Які імкнецца гвалтоўна авалодаць чым-н., заваёўніцкі.

Захопніцкія войны.

захо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. захавацца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знаходзіцца дзе-н. на захаванні.

Грошы захоўваюцца ў ашчадным банку.

захо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. захаваць.

2. Трымаць дзе-н., каб зберагчы ад пашкоджання, псавання.

З. бульбу ў склепе.

захо́ўны, -ая, -ае (афіц.).

Які гарантуе цэласнасць, захаванасць чаго-н.

Захоўная распіска.

|| наз. захо́ўнасць, -і, ж.

захра́снуць, -ну, -неш, -не; захра́с, -сла; -ні; зак. (разм.).

1. Забіцца, закупорыцца чым-н.

Ракавіна захрасла.

2. Засесці дзе-н., у чым-н.

Костка захрасла ў горле.

захрыбе́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Дармаед, чалавек, які жыве чужой працай.

|| ж. захрыбе́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. захрыбе́тніцкі, -ая, -ае.

заху́тацца гл. хутаць.

заху́таць гл. хутаць.

зацалава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., каго (што) (разм.).

Пакрыць мноствам пацалункаў.

З. дзіця.

|| незак. зацало́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

зацве́рдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

Канчаткова ўстанавіць, прыняць, афіцыйна аформіць.

З. праект.

З. на пасаду дырэктара.

|| незак. зацвярджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зацвярджэ́нне, -я, н.