Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

захапле́нне, -я, н.

1. Незвычайны ўздым пачуццяў, найвышэйшае задавальненне.

Быць у захапленні ад канцэрта.

Прыйсці ў з. ад чаго-н.

2. Усхваляванасць, запал, натхненне.

Гаварыць з захапленнем.

3. кім-чым. Павышаны інтарэс да чаго-н.

З. тэатрам.

З. футболам.

4. кім. Улюбёнасць у каго-н.

Гэта было з., а не каханне.

захапля́льны, -ая, -ае.

Які выклікае захапленне, цікавасць.

З. раман.

захапля́ючы, -ая, -ае.

Тое, што і захапляльны.

заха́ркаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. Пачаць харкаць.

Захаркаў кроўю.

2. што. Харкаючы, забрудзіць.

З. падлогу.

|| незак. заха́ркваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

захаце́цца, -хо́чацца; безас.; зак.

Пачаць хацецца.

Захацелася спаць.

захаце́ць, -хачу́, -хо́чаш, -хо́ча; -хаці́; зак., чаго, з інф. і са злуч. «каб».

Пачаць хацець.

З. малака.

З. есці.

Захацела, каб дачка прыехала.

захвалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., каго (што) (разм.).

Збалаваць, сапсаваць празмернымі пахваламі.

З. вучня.

|| незак. захва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. захва́льванне, -я, н.

захвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.

1. Пачаць хвалявацца.

Мора захвалявалася.

Натоўп захваляваўся.

2. Адчуць унутраны неспакой (перан.).

Дзяўчынка захвалявалася.

захварэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак., на што і без дап.

Стаць хворым.

З. на шкарлятыну.

|| незак. захво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

захваста́ць, -вашчу́, -во́шчаш, -во́шча; -вашчы́; -васта́ны; зак. (разм.).

1. Пачаць хвастаць.

2. каго-што. Забіць, засячы хлыстом, пугай.

Захвастаў да паўсмерці хлопца.