Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

затрымце́ць, -мчу́, -мці́ш, -мці́ць; -мці́м, -мціце́, -мця́ць; -мці́; зак.

1. Пачаць трымцець.

Затрымцелі лісты.

2. Замігаць.

Затрымцелі агеньчыкі.

3. Закалаціцца, задрыжаць.

Сэрца затрымцела ад радасці.

затрэ́сціся, -расу́ся, -расе́шся, -расе́цца; -расёмся, -расяце́ся, -расу́цца; -ро́сся, -рэ́слася; -расі́ся; зак.

Пачаць трэсціся, дрыжаць.

З. ад страху.

зату́зацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Замучыцца, стаміцца ў якіх-н. клопатах, справах.

Ён зусім затузаўся з маладым канём.

зату́заць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго.

Тузаючы, замучыць, замарыць.

З. каня.

З. хлопца.

затулі́цца, -улю́ся, -у́лішся, -у́ліцца; зак. (разм.).

Засланіць сябе чым-н. ад чаго-н. або захінуцца ў што-н., схавацца за каго-, што-н., куды-н.

З. ад ветру.

З. ў плашч.

Хлопчык затуліўся за маці.

|| незак. зату́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

затулі́ць, -улю́, -у́ліш, -у́ліць; -у́лены; зак., каго-што.

Закрыць, засланіць чым-н. або схаваць, захінуць у што-н.

З. твар у каўнер.

|| незак. зату́льваць, -аю, -аеш, -ае.

затума́ніцца гл. туманіцца.

затума́ніць гл. туманіць.

зату́паць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. Пачаць тупаць.

З. нагамі.

2. Захадзіць.

Хутка затупаў па хаце.

3. Зайсці, дабрацца куды-н. (разм.).

За дзень не спяшаючыся затупаеш у горад.

затупі́цца гл. тупіцца.