Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

трасяні́на, -ы, ж.

1. гл. трэсці.

2. Хатнія спрэчкі, сварка, калатня, лаянка (разм.).

Цэлую раніцу ішла т.

трася́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. Стрэсенае сена з саломай, якое ідзе на корм жывёле.

Падрыхтаваць карове трасянку.

2. Беларуска-рускае змешанае маўленне.

Гаварыць на трасянцы.

трасяну́ць гл. трэсці.

тра́та, -ы, ДМ тра́це, ж.

1. гл. траціцца, траціць.

2. мн. -ы, трат. Тое, што і затрата (у 2 знач.).

тратуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дарожка для пешаходаў па баках вуліцы, плошчы.

|| прым. тратуа́рны, -ая, -ае.

траты́л, -у, м.

Цвёрдае крышталічнае рэчыва жоўтага колеру з вялікай выбуховай сілай.

|| прым. траты́лавы, -ая, -ае.

тра́ўлер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльнае судна для лоўлі рыбы тралам.

|| прым. тра́ўлерны, -ая, -ае.

тра́ўма, -ы, мн. -ы, тра́ўм і -аў, ж.

Пашкоджанне органа, тканкі знешнім уздзеяннем (раненнем, ударам, апёкам і пад.), а таксама нервовае ўзрушэнне.

Псіхічная т.

Бытавая траўма — пашкоджанне здароўя ў выніку няшчаснага выпадку, не звязанага са службай, работай.

|| прым. траўматы́чны, -ая, -ае.

Т. шок.

траўматало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае траўмы і метады іх лячэння.

|| прым. траўматалагі́чны, -ая, -ае.

траўмато́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач — спецыяліст па траўматалогіі.