Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

заваля́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца; зак. (разм.).

Праляжаць доўга без выкарыстання, прымянення.

заваля́шчы, -ая, -ае (разм.).

Дрэнны, зусім непрыгодны, нікому не патрэбны.

З. тавар.

заваражы́ць, -ражу́, -ро́жыш, -ро́жыць; -ро́жаны; зак., каго (што).

1. Падзейнічаць загаворамі, чарамі; зачараваць.

З. зубы.

2. перан. Прывабіць сваім хараством.

Музыка заваражыла слухачоў.

|| незак. заваро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

зава́рвацца гл. заварыцца.

зава́рваць гл. заварыць.

зава́рка гл. заварыць.

заварны́, -а́я, -о́е.

Які патрабуе пры прыгатаванні апрацоўкі варам, заваркі.

Заварное пірожнае.

заваро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Рэзкая змена напрамку руху, паварот (у 1 знач.), а таксама месца, дзе змяняецца напрамак.

З-за завароту ракі выплыла лодка.

Заварот кішак — непраходнасць кішэчніка, выкліканая перакручваннем кішэчных петляў.

|| прым. заваро́тны, -ая, -ае.

заваро́чвацца гл. завярнуцца.

заваро́чваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. завярнуць.

2. чым. Кіраваць, распараджацца (разм.).

З. справамі.