Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

груга́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; крумкач.

|| прым. гругано́вы, -ая, -ае.

груганяня́ і груганянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня гругана.

груд, -а, М -дзе, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Невялікі ўзгорак, горка.

На грудах рос верас.

2. Сухая сенажаць, сухадол.

|| памянш. грудо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.

гру́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, груд, ж.

1. Куча зваленых у беспарадку прадметаў, рэчаў.

Г. цэглы.

2. Глыба, кусок чаго-н. цвёрдага, звычайна зямлі.

Калёсы тарахцелі па замёрзлай грудзе.

|| памянш. гру́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Г. цукру.

грудабрушны́, -а́я, -о́е (спец.).

Які раздзяляе грудную і брушную поласці (пра перапону, дыяфрагму).

груда́сты, -ая, -ае (разм.).

3 вялікімі, шырокімі грудзямі.

гру́дзі, -дзе́й, Т -дзьмі́, -дзя́мі.

1. Пярэдняя частка тулава ад шыі да жывата, а таксама поласць гэтай часткі тулава.

Шырокія г.

Боль у грудзях.

Біць (сябе) у грудзі (таксама перан.: ад роспачы або запэўніваючы ў чым-н.).

2. Малочныя залозы ў жанчыны.

Карміць дзіця грудзьмі.

Адняць ад грудзей.

3. Верхняя пярэдняя частка адзення.

Вышыць г. ў сукенцы.

|| прым. грудны́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Грудное дзіця.

грудзі́на, -ы, мн. -ы, -дзі́н, ж.

1. Грудная косць, з якой злучаны пярэднія канцы грудных рэбраў і часткі плечавога пояса.

2. Верхняя пярэдняя частка вопраткі, якая прыкрывае грудзі.

|| прым. грудзі́нны, -ая, -ае.

грудзі́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Мяса з грудной часткі тушы.

Свіная г.

грудні́ца, -ы, ж.

Запаленне грудных залоз; мастыт.