гру́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, груд, ж.

1. Куча зваленых у беспарадку прадметаў, рэчаў.

Г. цэглы.

2. Глыба, кусок чаго-н. цвёрдага, звычайна зямлі.

Калёсы тарахцелі па замёрзлай грудзе.

|| памянш. гру́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Г. цукру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)