Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

засто́парыцца гл. стопарыцца.

засто́парыць гл. стопарыць.

застракаце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́ць; зак.

Пачаць стракацець.

На паляне застракацелі кветкі.

застрамі́ць, -рамлю́, -рэ́міш, -рэ́міць; -рэ́млены; зак., што.

Увагнаць стрэмку ў што-н.

З. нагу.

|| незак. застрэ́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

застрахава́цца гл. страхавацца.

застрахава́ць гл. страхаваць.

застрачы́ць¹, -рачу́, -ро́чыш, -ро́чыць; -ро́чаны; зак., што.

Зашыць строчкай на швейнай машыне.

З. складку.

|| незак. застро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

застрачы́ць², -рачу́, -ро́чыш, -ро́чыць; зак.

Пачаць страчыць (у 2 і 3 знач.).

Застрачыў кулямёт.

застра́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго (што).

Навесці страх, запужаць.

|| незак. застра́шваць, -аю, -аеш, -ае.

заструга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Зрабіць вострым, стругаючы.

З. палку.

|| незак. застру́гваць, -аю, -аеш, -ае.