Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

траску́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Жук сямейства лістаедаў, які ўтварае трэск, тручыся краямі брушка аб надкрыллі.

2. Моцны мароз (разм.).

траску́чы, -ая, -ае.

1. Які ўтварае трэск (у 1 і 2 знач.).

2. перан. Пусты, беззмястоўны, разлічаны на знешні эфект (аб размове, словах).

3. перан. Вельмі моцны (пра мароз).

|| наз. траску́часць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

траста́, -ы́, ДМ -сце́, ж.

Сцёблы лёну, канапель, якія вылежаліся або вымаклі.

трасу́ха, -і, ДМу́се, ж.

Беларускі старадаўні народны танец, які ў 19 ст. зліўся з полькай.

Скакаць трасуху.

Полька-т.

трасу́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (разм.).

Ліхаманка, дрыжыкі ад хвалявання.

трасу́чы, -ая, -ае.

Які моцна трасе, трасецца.

Т. вагон.

|| наз. трасу́часць, -і, ж.

тра́сца, -ы, ж. (разм.).

1. Ліхаманка, малярыя.

2. перан. Ужыв. з адмоўным адценнем пры абазначэнні чаго-н. няпэўнага, невядомага і пад.

Якой трасцы яму трэба?

3. Ужыв. як лаянкавае слова.

Нічога ты там не знойдзеш.

Т.!

Адна трасца (разм., незадав.) — усё роўна, без розніцы.

Трасца ў бок каму (разм., груб.) — пра пажаданне каму-н. чаго-н. дрэннага.

трасці́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які тросціць пражу.

|| ж. трасці́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

трасці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Тонкая пласцінка ў бёрдзе.

трасці́ць, трашчу́, тро́сціш, тро́сціць; тро́шчаны; незак., што (спец.).

Злучаць, скручваць разам дзве або некалькі нітак.

|| зак. страсці́ць, страшчу́, стро́сціш, стро́сціць; стро́шчаны.

|| наз. трашчэ́нне, -я, н.