Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жахлі́вы, -ая, -ае.

1. Які выклікае жах, вельмі страшны.

Ж. выгляд.

Ж. крык.

2. Вельмі моцны (пра ступень інтэнсіўнасці).

Жахлівая эксплуатацыя.

|| наз. жахлі́васць, -і, ж.

жа́хнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

Гучна, з сілай упасці, ударыцца.

Ж. лбом аб вушак.

|| незак. жа́хацца, -аюся, -аешся, -аецца.

жахну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Прыйсці ў жах, моцна спалохацца.

|| незак. жаха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

жа́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр. (разм.).

1. Гучна ўдарыць, бахнуць.

2. З сілай кінуць, паваліць.

Ж. аб падлогу.

жахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. каго. Моцна спалохаць, выклікаць жах.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выбухнуць, успыхнуць, бліснуць (пра маланку, полымя і пад.).

|| незак. жаха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

жаць, жну, жнеш, жне; жнём, жняце́, жнуць; жні; жа́ты; незак., што.

Зразаць пад корань хлебныя злакі сярпамі ці пры дапамозе спецыяльных машын.

Ж. жыта.

|| зак. зжаць, сажну́, сажне́ш, сажне́; сажнём, сажняце́, сажну́ць; сажні́; зжа́ты.

жоўта... (а таксама жаўта...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. жоўты (у 1 знач.), напр.: жоўтавалосы, жоўтагаловы.