Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бясчы́нства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Грубае парушэнне грамадскага парадку, скандальныя паводзіны.

Тварыць бясчынствы.

бясчы́нстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак.

Сваволіць, буяніць, парушаць парадак.

бясшко́дны, -ая, -ае.

Які не робіць шкоды.

Бясшкоднае лякарства.

|| наз. бясшко́днасць, -і, ж.

бясшлю́бны, -ая, -ае.

Без шлюбу або па-за шлюбам (жыццё, быт, існаванне).

Бясшлюбнае жыццё.

|| наз. бясшлю́бнасць, -і, ж.

бясшу́мны, -ая, -ае.

Які не робіць шуму, ціхі.

Б. матор.

Бясшумныя крокі.

|| наз. бясшу́мнасць, -і, ж.

бясшэ́рсны, -ая, -ае.

Які не мае шэрсці.