Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

заскавыта́ць, -вычу́, -вы́чаш, -вы́ча; -вычы́; зак. (разм.).

Пачаць скавытаць.

Сабака заскавытаў.

заскаро́дзіць гл. скародзіць.

заскару́злы, -ая, -ае.

Тое, што і закарузлы.

|| наз. заскару́зласць, -і, ж.

заскару́знуць, -ну, -неш, -не; -ру́з, -зла; -ні; зак.

Тое, што і закарузнуць.

засква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Заправіць сквараным салам.

З. булён.

|| незак. засква́рваць, -аю, -аеш, -ае.

заско́к, -у, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Адхіленне ад нормы ў паводзінах, думках.

Чалавек з заскокам.

Заскокі ў разважаннях.

заско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Скокнуўшы, забрацца куды-н.

Заяц заскочыў у агарод.

2. Зайсці куды-н. мімаходам, ненадоўга (разм.).

З. да сябра.

|| незак. заска́кваць, -аю, -аеш, -ае.

заскрэ́бці, -скрабу́, -скрабе́ш, -скрабе́; -скрабём, -скрабяце́, -скрабу́ць; -скро́б, -рэ́бла; -скрабі́; зак.

Пачаць скрэбці.

Заскрэбла мыш пад падлогай.

засла́бы, -ая, -ае (разм.).

Слабаваты, слабейшы, чым трэба.

Гэты з. для рызыкі.

заслані́цца, -ланю́ся, -ло́нішся, -ло́ніцца; зак.

Засланіць сябе чым-н.

З. рукой ад сонца.

|| незак. засланя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.