Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

трасало́гія, -і, ж.

Раздзел крыміналістыкі, які займаецца фіксацыяй і вывучэннем слядоў, пакінутых на месцы злачынства чалавекам, машынай і інш.

|| прым. трасалагі́чны, -ая, -ае.

трасе́нне гл. трэсці.

трасі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (спец.).

Машына для ачысткі льнянога валакна.

трасі́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, заняты ачысткай ільнянога валакна на трасілцы.

|| ж. трасі́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

трасі́раваць¹, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

1. Абазначыць (абазначаць) трасу (у 1 знач.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакінуць (пакідаць) след пры палёце (пра кулю, снарад).

|| наз. трасі́раванне, -я, н. і трасіро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

трасі́раваць², -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

У фінансавай справе: перавесці (пераводзіць) выплату грошай на другую асобу.

|| наз. трасі́раванне, -я, н. і трасіро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

трасі́руючы, -ая, -ае.

Які пры палёце пакідае бачны след і гэтым дапамагае весці далейшы прыцэл (пра кулю, снарад).

Трасіруючая куля.

траска́, -і, ДМ -сцэ́, ж.

Прамысловая рыба сямейства трасковых, якая водзіцца ў паўночных морах.

Марожаная т.

|| прым. траско́вы, -ая, -ае.

Т. промысел.

Сямейства трасковых (наз.).

траскані́на, -ы, ж. (разм.).

Тое, што і траскатня.

траскатня́, -і́, ж. (разм.).

1. Працяжны трэск, шум, стук.

Т. кулямёта.

2. перан. Бясконцая балбатня, пустыя размовы.

У вершы многа траскатні.