Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

баксёр¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца боксам.

Б. цяжкай вагі.

|| прым. баксёрскі, -ая, -ае.

баксёр², -а, мн. -ы, -аў, м.

Парода службовых сабак з шырокімі мордай і грудзьмі, кароткай поўсцю.

|| прым. баксёрскі, -ая, -ае.

баксі́раваць, -рую, -руеш, -руе; незак.

Займацца боксам; весці бой па правілах бокса.

баксі́т, -у, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

Алюмініевая руда.

|| прым. баксі́тавы, -ая, -ае.

бактэрыёлаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне бактэрыялогіі.

бактэ́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Мікраскапічны аднаклетачны арганізм.

|| прым. бактэрыя́льны, -ая, -ае.

Бактэрыяльная інфекцыя.

бактэрыяло́гія, -і, ж.

Навука пра бактэрыі.

Дасягненні ў галіне бактэрыялогіі.

|| прым. бактэрыялагі́чны, -ая, -ае.

Бактэрыялагічная вайна (з прымяненнем хваробатворных бактэрый як сродку масавага паражэння).

бал, ба́ла, мн. ба́лы, -аў, м.

1. Адзінка вымярэння сілы або ступені якой-н. прыроднай з’явы.

Вецер у пяць балаў.

2. Лічбавая ацэнка поспехаў у навучальнай установе, дасягненняў у спорце.

Набраць дваццаць балаў.

|| прым. ба́льны, -ая, -ае і ба́лавы, -ая, -ае.

Сістэма балавай (бальнай) ацэнкі.

балабо́лка, -і, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

1. Бразготка, якую чапляюць жывёле на шыю, каб не гублялася.

2. ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -лцы, Т -ай (-аю), ж. Чалавек, які хутка і многа гаворыць; пустаслоў.

балабо́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Кругленькі званочак у выглядзе шарыка.

2. перан. Балбатун, пустаслоў.

|| ж. балабо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак (да 2 знач.).