Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зарэ́з, -у, м.

У выразе: да зарэзу (разм.) — крайне, вельмі патрэбна.

зарэ́зацца, -э́жуся, -э́жашся, -э́жацца; -э́жся; зак.

Пазбавіць сябе жыцця, перарэзаўшы горла.

зарэ́заць гл. рэзаць.

зарэзервава́ць гл. рэзерваваць.

зарэкамендава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; зак.

Паказаць, праявіць сябе з якога-н. (звычайна добрага) боку ў чым-н.

З. сябе сумленным працаўніком.

зарэ́чны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца за ракой.

Зарэчныя лугі.

зарэ́чча, -а, н.

Мясцовасць за ракой.

за́саб, прысл. (разм.).

Запар, адзін за другім.

Прыходзіў сюды тры разы з.

за́савачны гл. засаўка.

заса́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Скрытае размяшчэнне каго-, чаго-н. з мэтай нечаканага нападу на праціўніка.

Танк у засадзе.

Ляжаць у засадзе.

2. Атрад войск, так размешчаны.

Моцная з.

|| прым. заса́дны, -ая, -ае.