Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бяло́к¹, -лку́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

Складанае арганічнае рэчыва, найбольш важная састаўная частка жывёльных і раслінных арганізмаў.

|| прым. бялко́вы, -ая, -ае.

бяло́к², -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

1. Празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток.

2. Непразрыстая белая абалонка вока.

|| прым. бялко́вы, -ая, -ае.

бялу́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -лу́г, ж.

Каштоўная прамысловая рыба сямейства асятровых.

|| прым. белужы́ны, -ая, -ае.

Белужыная ікра.

бялу́жына, -ы, ж.

Мяса бялугі як ежа.

бялу́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -лу́х, ж.

Палярны дэльфін, які ў дарослым стане мае белую афарбоўку.

|| прым. белушы́ны, -ая, -ае.

бяльма́сты і бяльма́ты, -ая, -ае.

З бяльмом на воку.

бяльмо́, -а́, мн. бе́льмы і (з ліч. 2, 3, 4) бяльмы́, -а́ў, н.

1. Белаватая пляма на рагавой абалонцы вока.

2. толькі мн. Вочы (разм., груб.).

Вылупіць бельмы (разм., груб.) — здзіўлена, шырока адкрытымі вачамі глядзець.

(Як) бяльмо на воку (разм., неадабр.) — пра таго (тое), хто (што) перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю, дакучлівасцю.

бялю́сенькі і бялю́ткі, -ая, -ае.

Вельмі белы.

Бялюсенькія (бялюткія) сняжынкі.

бяля́вы, -ая, -ае.

1. Не зусім белы; белаваты.

Узнімаўся б. туман.

2. Са светларусымі валасамі.

Б. хлапец.

бяля́к, беляка́, мн. белякі́, беляко́ў, м.

Заяц, які мяняе зімой колер поўсці на белы.