Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бяззме́нны, -ая, -ае.

Які не змяняецца працяглы час, пастаянны.

Б. старшыня.

|| наз. бяззме́ннасць, -і, ж.

бяззо́рны, -ая, -ае.

На якім не відаць зор.

Бяззорнае неба.

бяззу́бы, -ая, -ае.

1. Які не мае зубоў.

2. перан. Непрынцыповы, пазбаўлены вастрыні.

Бяззубая крытыка.

|| наз. бяззу́басць, -і, ж.

бязла́дны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены парадку, хаатычны.

Б. натоўп.

2. У якім няма пэўнай сістэмы, паслядоўнасці, рытму; сумбурны.

Бязладная гаворка.

3. Бесталковы, неарганізаваны.

Б. чалавек.

|| наз. бязла́днасць, -і, ж.

бязле́сны, -ая, -ае.

Які не мае лясоў, лясной расліннасці.

Б. край.

|| наз. бязле́ссе, -я, н. і бязле́сіца, -ы, ж.

бязлі́тасны, -ая, -ае.

Які не мае літасці, спачування; жорсткі, суровы.

Б. вораг.

Бязлітасная праўда.

|| наз. бязлі́таснасць, -і, ж.

бязлю́ддзе, -я, н.

Адсутнасць людзей або недахоп патрэбных людзей.

Трывожнае б.

Вакол б.

бязлю́дны, -ая, -ае.

Ненаселены або маланаселены.

Б. востраў.

Бязлюдная хата.

|| наз. бязлю́днасць, -і, ж.

Вясковая б.

бязме́жны, -ая, -ае.

1. Які не мае бачных межаў, бяскрайні.

Бязмежныя прасторы.

2. перан. Надзвычайны, глыбокі (пра пачуцці).

Бязмежная радасць.

|| наз. бязме́жнасць, -і, ж.

бязме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ручная рычажная або спружынная вага.