зарадзі́цца², -дзі́цца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць зараджаным.
2. перан. Набыць некаторы запас энергіі, падбадзёрыць сябе чым-н.
З. бадзёрасцю.
|| незак. зараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. зара́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2 знач.).
зарадзі́ць¹, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., што (разм.).
Выклікаць, парадзіць (якія-н. пачуцці, думкі).
З. надзею ў кім-н.
|| незак. зараджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
зарадзі́ць², -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак., што.
1. Уставіць зарад (у 1 знач.), патрон у што-н.
З. стрэльбу.
З. гармату.
2. Увесці электрычны зарад (у 2 знач.).
З. электрычную батарэю.
3. Падрыхтаваць да дзеяння, уставіўшы што-н., заправіўшы чым-н.
З. вогнетушыцель.
|| незак. зараджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. зараджа́нне, -я, н. і зара́дка, -і, ДМ -дцы, ж.
зарадзі́ць³, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ро́дзіць; зак. (разм.).
Урадзіць, даць багаты ураджай.
Бульба ў гэтым годзе зарадзіла.
зарадзі́ць⁴, -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; зак., што, з інф. і без дап. (разм.).
Паўтараючыся, рабіць адно і тое ж дзеянне.
Зарадзіў адно і тое ж (гаворыць, паўтараючы адно і тое ж). Дождж зарадзіў надоўга (пачаў ісці не перастаючы).
зара́дка, -і, ДМ -дцы, ж.
1. гл. зарадзіцца², зарадзіць².
2. Комплекс гімнастычных практыкаванняў, якія выконваюцца з мэтай аздараўлення.
Ранішняя з.
зара́жаны, -ая, -ае.
Насычаны хваробатворнымі мікробамі, шкоднымі рэчывамі і пад.
Заражанае насенне.
З. ўчастак мясцовасці.
|| наз. зара́жанасць, -і, ж.
Радыеактыўная з.
за́раз, прысл.
1. Цяпер, у сучасны момант.
Я з. заняты.
2. У самым хуткім часе, неўзабаве.
З. я вам усё раскажу.
3. Толькі што, зусім нядаўна.
Расказаная з. гісторыя.
4. (звычайна з часціцай «жа»). Неадкладна, у гэты ж час.
Трэба з. жа ўсё праверыць.