Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бязво́лле, -я, н.

Адсутнасць сілы волі, слабахарактарнасць.

Папракаць за б.

бязво́льны, -ая, -ае.

Які не мае сілы волі, слабахарактарны.

Б. характар.

|| наз. бязво́льнасць, -і, ж.

бязву́сы, -ая, -ае.

1. Без вусоў.

Бязвусыя юнакі.

2. Безасцюковы.

Бязвусая пшаніца.

|| наз. бязву́сасць, -і, ж. (да 1 знач.).

бязвы́езны, -ая, -ае.

Аб працяглым жыцці без выездаў, знаходжанні на адным месцы.

Бязвыезнае жыццё.

бязвы́платны, -ая, -ае.

Бясплатны, дармавы.

Бязвыплатнае адчужэнне.

бязвы́хадны, -ая, -ае.

Пра становішча, з якога няма выйсця.

Бязвыхаднае становішча.

|| наз. бязвы́хаднасць, -і, ж.

бязглу́здзіца, -ы, ж. (разм.).

Тое, што пярэчыць сэнсу; недарэчнасць, глупства.

Вярзе бязглуздзіцу.

бязгрэ́шны, -ая, -ае.

1. Які не зрабіў граху.

Гэта быў б. чалавек.

2. Які не мае ў сабе нічога дрэннага; чысты.

Бязгрэшныя думкі.

|| наз. бязгрэ́шнасць, -і, ж.

бязгу́чны, -ая, -ае.

Які не суправаджаецца гукамі; ціхі.

Б. плач.

|| наз. бязгу́чнасць, -і, ж.

бязда́рнасць, -і, ж.

1. гл. бяздарны.

2. мн. -і, -ей. Бяздарны чалавек (разм.).

Гэты супрацоўнік — поўная б.