дагна́ць, -ганю́, -го́ніш, -го́ніць; -гані́; -гна́ны; зак.
1. каго-што. Параўняцца з тым, хто рухаецца і знаходзіцца наперадзе; нагнаць.
Д. уцекача.
Д. перадавікоў (перан.).
2. каго-што да каго-чаго. Гонячы, прымусіць дайсці куды-н., да якога-н. месца.
Д. кароў да лесу.
3. што да чаго. Дасягнуць якіх-н. паказчыкаў (разм.).
Д. выпрацоўку да дзвюх норм за змену.
4. што. Падагнаць, наладзіць як трэба.
Д. касу́.
5. што да чаго. Увагнаць што-н. да канца.
Д. цвік да плешкі.
|| незак. даганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. даго́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 4 знач.).
даго́длівы, -ая, -ае.
Празмерна паслужлівы, угодлівы.
Д. чалавек.
Д. тон.
|| наз. даго́длівасць, -і, ж.
дагрузі́ць, -гружу́, -гру́зіш, -гру́зіць; -гру́жаны; зак.
1. што. Скончыць пагрузку чаго-н.
Д. машыну.
2. Дадаць грузу да поўнай нагрузкі.
Д. бульбу ў вагон.
|| незак. дагружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. дагру́зка, -і, ДМ -зцы, ж.
дагука́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., каго. (разм.).
Клічучы каго-н., прымусіць адгукнуцца або прыйсці.
У лесе цяжка д.
дагуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак., да чаго (разм.).
Легкадумнымі, неасцярожнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемнасцей.
Дзеці дагуляліся з агнём да таго, што хату спалілі.
|| незак. дагу́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
дагуля́ць, -ля́ю, -ля́еш, -ля́е; -ля́ны; зак., што.
1. Скончыць гуляць; правесці астатак часу (канікул, адпачынку і пад.) гуляючы.
Д. вяселле.
Д. дні адпачынку.
2. Скончыць гульню ў што-н.
Д. партыю ў шахматы.
|| незак. дагу́льваць, -аю, -аеш, -ае.
дагэ́туль, прысл.
1. Да гэтага часу.
Дзе ты блукаў д.?
2. Да гэтага месца.
Ад горада д. дваццаць кіламетраў.
дада́ны, -ая, -ае.
У выразах:
а) даданы сказ — частка складаназалежнага сказа, сінтаксічна падпарадкаваная галоўнаму сказу і звязаная з ім пры дапамозе злучніка або злучальнага слова;
б) даданы член сказа — член сказа, які паясняе і дапаўняе які-н. з галоўных членаў сказа.
дада́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.
1. Тое, што прыбаўляецца да чаго-н.
Зрабіць дадаткі.
Д. да раздзела кнігі.
2. Тое, што прыкладаецца да якога-н. падпіснога выдання.
Часопіс з бясплатным дадаткам.
дадатко́вы, -ая, -ае.
Які з’яўляецца дапаўненнем да чаго-н. асноўнага, галоўнага.
Д. цягнік.
Дадатковыя заняткі.
Д. набор слухачоў.