запу́дрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.
Пакрыць пудрай (каб зрабіць што-н. незаўважным).
З. вяснушкі.
|| незак. запу́дрываць, -аю, -аеш, -ае.
запужа́ны, -ая, -ае.
Палахлівы ад частых пагроз.
Запужанае кацяня.
З. выгляд.
|| наз. запу́жанасць, -і, ж.
запужа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго (што).
Частымі пагрозамі зрабіць палахлівым.
З. дзіця.
|| незак. запу́жваць, -аю, -аеш, -ае.
запунсаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.
1. Зрабіцца пунсовым.
Шчокі ў дзяўчыны запунсавелі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучыцца сваім пунсовым колерам, паказацца (пра што-н. пунсовае).
У траве запунсавелі суніцы.
запустава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́е; зак.
1. Прыйсці ў стан заняпаду.
2. Абязлюдзець, апусцець (пра жыллё).
Запуставала вёска.
запусце́лы, -ая, -ае.
Закінуты, запушчаны, апусцелы.
З. сад.
Запусцелая хата.
|| наз. запусце́ласць, -і, ж.
запусце́нне, -я, н.
Стан запусцелага, заняпаду.
Хата ў запусценні.
Поўнае з.
запусце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.
Стаць бязлюдным, пакінутым.
запусці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пу́сціцца; зак.
Перастаць даіцца перад ацёлам.
Карова запусцілася.
|| незак. запуска́цца, -а́ецца.
запусці́ць¹, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак.
1. што і чым у каго-што. З размаху кінуць (разм.).
З. камень або каменем у сцяну.
2. што. Прывесці ў дзеянне, у рух, пачаць работу над чым-н.
З. матор.
З. новую мадэль у вытворчасць (пачаць масава вырабляць што-н.). З. сцэнарый у вытворчасць (пачаць працу над фільмам). З. змея (прымусіць узляцець). З. ракету.
3. што. Засунуць куды-н. унутр (разм.).
З. руку ў чыю-н. кішэню (таксама перан.: узяць чужое). З. кіпцюры ў што-н.
4. каго (што). Змясціць, упусціць куды-н. з пэўнай мэтай.
З. малькоў карпа ў сажалку.
|| незак. запуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. запуска́нне, -я, н. і за́пуск, -у, м. (да 2 знач.).
|| прым. запускны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.; спец.).