запо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.
Напоўніцца, стаць поўнасцю занятым.
Тэатр запоўніўся гледачамі.
|| незак. запаўня́цца, -я́ецца.
|| наз. запаўне́нне, -я, н.
запо́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.
1. Напоўніць, поўнасцю заняць.
З. ванну вадой.
Гледачы запоўнілі залу.
З. час работай.
2. Упісаць неабходныя звесткі ў што-н.
З. анкету.
|| незак. запаўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. запаўне́нне, -я, н.
запра́ва, -ы, ж.
Прыправа для стравы, закраса.
З. для салатаў.
заправі́ла, -ы, Д -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ві́л (разм.).
Пра таго, хто запраўляе ў якой-н. справе, верхаводзіць.
запра́віцца, -ра́ўлюся, -ра́вішся, -ра́віцца; зак.
1. Заправіць сваю машыну гаручым.
2. чым і без дап. Добра падсілкавацца (разм.).
|| незак. запраўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́юцца.
|| наз. запра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
запра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак., што.
1. Уставіць, усунуць у што-н.
З. штаны ў боты.
2. Падрыхтаваць да работы, ужывання, карыстання (пра механізмы, прыборы).
З. бак бензінам.
З. газавую лямпу.
3. Пакласці ў што-н. прыправу.
З. грыбы смятанай.
|| незак. запраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. запра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
|| прым. запра́вачны, -ая, -ае (паводле 2 знач.).
Заправачная станцыя.
запрага́цца гл. запрэгчы.
запраграмава́ць гл. праграмаваць.
запрада́ць¹, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́й; -да́дзены; зак., што (спец.).
Папярэдне дамовіцца аб продажы чаго-н.
|| незак. запрадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́й.
|| наз. запро́даж, -у, м.
|| прым. запро́дажны, -ая, -ае.