Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

запну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Раптоўна перарваць гаворку, зрабіць запінку.

Два словы сказаў і запнуўся.

|| незак. запіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

запо́ем, прысл.

1. Пра п’янства: працяглы час і бесперапынна.

Піць з.

2. перан. Адразу ў вялікай колькасці (разм.).

Чытаць з.

запо́зна, прысл. (разм.).

Занадта позна.

Вярнуцца дамоў з.

запо́знены, -ая, -ае.

Які з’явіўся, здарыўся са спазненнем, занадта позні.

Запозненая вясна.

|| наз. запо́зненасць, -і, ж.

запо́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

Перыяд бесперапыннага п’янства з прычыны хваравітай цягі да алкаголю.

Піць запоямі.

|| прым. запо́йны, -ая, -ае.

запо́мніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак.

Захавацца ў памяці.

Добра запомнілася.

|| незак. запаміна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

запо́мніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што.

Захаваць у памяці.

З. верш.

З. сваю спадарожніцу.

|| незак. запаміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. запаміна́нне, -я, н.

запо́р¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне, якім запіраюць, замыкаюць.

Дзверы без запора.

Вароты на запоры.

запо́р², -у, мн. -ы, -аў, м.

Працяглая затрымка ператраўленай ежы, маруднае дзеянне кішэчніка.

Хварэць на з.

запо́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць поўзаць.

Мурашкі запоўзалі.