Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бу́хнуць¹, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; бух, бу́хла; незак.

Пашырацца, павялічвацца ў аб’ёме ад вільгаці; разбухаць.

Ад сырасці дзверы б.

бу́хнуць², -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр. (разм.).

1. гл. бухаць.

2. Бухнуцца.

Б. з печы на падлогу.

3. Уліць, усыпаць, укінуць адразу ў вялікай колькасці.

Б. жменю солі ў місу.

бу́хта, -ы, ДМ -хце, мн. -ы, бухт і -аў, ж.

Невялікі марскі заліў, прыгодны для стаянкі судоў.

Ціхая б.

бухто́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).

Узнімаць, настройваць каго-н. на якія-н. дзеянні.

Пачалі народ б.

бу́хты-бара́хты,

У выразе: з бухты-барахты — раптоўна, ні з таго, ні з сяго, неабдумана.

буцве́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.

Трухлець, гнісці, прэць.

Буцвее вопратка ад доўгага ляжання.

|| зак. збуцве́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е.

|| наз. буцве́нне, -я, н.

буці́ць, бучу́, бу́ціш, бу́ціць; незак., што і без дап. (спец.).

Рабіць бутавую кладку, выкладваць бутам.

Б. катлаван.

|| зак. забуці́ць, -учу́, -у́ціш, -у́ціць.

бу́цы, -аў, адз. бу́ца, -ы, ж.

Чаравікі з шыпамі на падэшвах для гульні ў футбол.

буч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рыбалоўная снасць, сплеценая звычайна з лазовых дубцоў у выглядзе вузкага круглага каша з лейкападобным уваходам.

бу́ча, -ы, ж. (разм.).

Шум, перапалох, скандал.

Падняць бучу.