Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

грахаво́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, схільны да амаральных паводзін.

|| ж. грахаво́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

грацыёзны, -ая, -ае.

Прыгожы ў руху, позах, стройны.

Г. танец.

Грацыёзная дзяўчына.

|| наз. грацыёзнасць, -і, ж.

гра́цыя, -і, ж.

1. Стройнасць, прыгажосць у рухах цела, позе.

2. мн. -і, -цый. Від карсета — жаночы эластычны шырокі пояс, які ахоплівае торс і падтрымлівае грудзі.

граць гл. іграць.

грача́нік¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Шкоднік зерневых культур; хлебны жук.

грача́нік², -а, мн. -і, -аў, м.

Блін з грэцкай¹ мукі.

грача́нішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Поле, з якога сабралі грэчку або на якім папярэдняй культурай была грэчка.

грача́нка гл. грэкі.

грачаня́ і грачанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня грака.

грачы́ны гл. грак.