Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

буртава́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які працуе на закладцы буртоў.

буртава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., што.

Закладваць бульбу, агародніну, сілас і пад. на захоўванне ў бурты.

Б. бульбу.

|| зак. забуртава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. буртава́нне, -я, н. і бурто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

буру́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Пеністыя хвалі на мелкай мясціне мора або над рыфам.

|| прым. буру́нны, -ая, -ае.

бурунду́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Невялікі паласаты грызун, падобны на вавёрку, а таксама яго футра.

|| прым. бурундуко́вы, -ая, -ае.

бурча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выказваць нездавальненне або пагрозу, утвараючы глухія гукі (пра жывёл).

2. Сярдзіта мармытаць, бубніць.

Нездаволена б.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Бурліць.

У жываце бурчыць (безас.).

|| наз. бурча́нне, -я, н.

буршты́н, -у, м.

Скамянелая смала хваёвых дрэў ад светла-жоўтага да бурага колеру, якая ўжыв. для вырабу ўпрыгажэнняў; янтар.

|| прым. буршты́навы, -ая, -ае.

Бурштынавыя пацеркі.

бу́ры, -ая, -ае.

1. Шаравата-карычневы.

Б. вугаль.

Бурыя тарфянікі.

2. Цёмнаруды з чырванаватым адлівам (пра масць жывёл).

Б. мядзведзь.

буры́льны, -ая, -ае.

Які служыць для бурэння.

Бурыльныя прылады.

буры́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст па бурэнні.

|| ж. буры́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

буры́ць, буру́, бу́рыш, бу́рыць; незак., што.

1. Разбураць, рушыць.

Б. стары хлеў.

2. Свідраваць, прабіваць грунт спецыяльным інструментам.

|| зак. прабуры́ць, -буру́, -бу́рыш, -бу́рыць; -бу́раны.

|| наз. бурэ́нне, -я, н.