Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

запе́ў, -пе́ву, мн. -пе́вы, -пе́ваў, м.

1. Пачатак песні.

2. Зачын у народнай паэзіі.

|| прым. запе́ўны, -ая, -ае.

запе́ць, -пяю́, -пяе́ш, -пяе́; -пяём, -пеяце́, -пяю́ць; -пе́ў, -пе́ла; -пе́й; зак.

Пачаць пець.

|| незак. запява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

запе́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

Месца паміж сцяной і печчу.

запе́чны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца за печчу.

З. цвыркун.

запе́чча, -а, н.

Тое, што і запечак.

запіна́цца¹ гл. запнуцца.

запіна́цца² гл. запяцца.

запіна́ць гл. запяць.

за́пінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Засцежка, якая прасоўваецца ў манжэт сарочкі.

запі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Замінка, затрымка ў гаворцы, выкліканая цяжкасцю ў падборы слоў, у вымаўленні.

Адказаць урок без запінкі (гладка, бойка).