Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бурла́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.).

Рабочы ў арцелі, якая цягнула паўз бераг супраць цячэння судны.

|| прым. бурла́цкі, -ая, -ае.

Бурлацкая арцель.

бурла́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. (гіст.).

Працаваць бурлаком.

Б. на Волзе.

бурлі́вы, -ая, -ае.

Бурны, шумлівы.

Бурлівыя хвалі.

|| наз. бурлі́васць, -і, ж.

бурлі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; незак.

1. Бурна цячы, пералівацца, клекатаць.

Мора бурліць.

2. перан. Праяўляцца з вялікай сілай (пра падзеі, пачуцці і пад.); шумець.

Кроў бурліць, на месцы не сядзіцца.

Злосць бурліць.

бурмі́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

За прыгонам: кіраўнік памешчыцкага маёнтка або стараста, прызначаны памешчыкам з сялян.

|| прым. бурмі́старскі, -ая, -ае.

бурно́с, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Даўгаполая з шырокімі рукавамі сялянская вопратка з саматканага сукна.

бу́рны, -ая, -ае.

1. Неспакойны, навальнічны, з бурамі.

Б. дзень.

Б. акіян.

2. Які бурліць, парыўны.

Бурныя рэкі.

3. Які моцна праяўляецца; хвалюючы, гарачы.

Бурнае захапленне.

4. Які імкліва праходзіць або развіваецца.

Б. рост заводаў.

|| наз. бу́рнасць, -і, ж.

бу́рса, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (гіст.).

Назва духоўных навучальных устаноў з інтэрнатамі ў 18—1-й палавіне 19 ст.

бурса́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.).

Навучэнец бурсы.

|| прым. бурса́цкі, -ая, -ае.

Бурсацкае жыццё.

бурт, -а́, М -рце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Доўгі капец бульбы, сіласу і пад.

Укрываць бурты бульбы.

|| прым. буртавы́, -а́я, -о́е.