запа́хнуць, -ну, -неш, -не; -па́х, -хла; зак.
Пачаць пахнуць.
Запахла дымам.
запаце́лы, -ая, -ае.
Вільготны ад асеўшай пары.
Запацелае акно.
|| наз. запаце́ласць, -і, ж.
запа́шнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).
Прылада для ўзворвання глебы на невялікую глыбіню або для засыпання зерня.
запая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.
Залатаць, паправіць паяннем.
З. дзірку.
З. кацёл.
|| незак. запа́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. запа́йванне, -я, н. і запа́йка, -і, ДМ -йцы, ж.
|| прым. запа́йны, -ая, -ае і запа́ечны, -ая, -ае.
запеленгава́ць гл. пеленгаваць.
запе́ніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.
Пакрыцца пенай.
Варэнне запенілася.
|| незак. запе́ньвацца, -аецца.
запе́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.
Пакрыць пенай, успеніць.
З. ваду.
|| незак. запе́ньваць, -аю, -аеш, -ае.
запе́рці, -пру́, -прэ́ш, -прэ́; -про́м, -праце́, -пру́ць; -пёр, -пе́рла; -пры́; -пёрты; зак.
1. што. Зачыніць (на замок, засаўку і пад.) або замкнуць (у 1 знач.).
З. дзверы на ключ.
2. каго-што. Змясціць куды-н., зачыніўшы на замок.
З. парасят у хлеўчуку.
З. варожы флот (перан.: акружыць, пазбавіўшы выхаду, магчымасці рухацца).
3. Хутка даставіць, дамчаць куды-н. або ўсунуць, упакаваць куды-н., у што-н. (разм.).
Гэты рысак мігам вас туды запрэ.
Куды ты запёр гэту скрынку?
|| незак. запіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
запе́рціся, -пру́ся, -прэ́шся, -прэ́цца; -про́мся, -праце́ся, -пру́цца; -пёрся, -пе́рлася; -пры́ся; зак.
1. Заперці якое-н. памяшканне, застаўшыся ў ім.
З. ў каморы.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зачыніцца, замкнуцца.
Вароты заперліся.
|| незак. запіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.