Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бура́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Двухгадовая агародная расліна сямейства лебядовых.

Палоць буракі.

2. Караняплоды гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як корм, харч, сыравіна.

Убіраць буракі камбайнам.

Цукровыя буракі — сорт буракоў, з якіх вырабляюць цукар.

|| памянш. бурачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. бура́чны, -ая, -ае і бурако́вы, -ая, -ае.

Бурачны колер (лілова-чырвоны). Бураковы сок.

бурака...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. бурак, напр.: буракакапалка, буракарэзка, буракасейны, буракаўборачны.

буракаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па вырошчванні буракоў.

буракаво́дства, -а, н.

Развядзенне і вырошчванне буракоў.

|| прым. буракаво́дчы, -ая, -ае.

Буракаводчая гаспадарка.

буракасе́йны, -ая, -ае.

Які сее і вырошчвае буракі (звычайна цукровыя).

Б. раён.

буракаўбо́рачны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўборкі буракоў.

Б. камбайн.

бурало́м, -у, м.

Лес, дрэвы, паваленыя бурай.

|| прым. бурало́мны, -ая, -ае.

бура́н, -у, м.

Снежная бура, завіруха ў стэпе.

Узняўся б.

|| прым. бура́нны, -ая, -ае.

бурапе́ніць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніць; незак.

У паэзіі: бурліць, кіпець (пра жыццё, дзейнасць).

бурапе́нны, -ая, -ае.

У паэзіі: бурлівы, кіпучы.

Бурапенныя хвалі.