Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

запаміна́цца гл. запомніцца.

запаміна́ць гл. запомніць.

запамята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што (разм.).

Тое, што і запомніць.

запанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; зак.

1. над чым. Устанавіць сваю ўладу, панаванне.

Настаў такі час, калі бедната запанавала.

2. Пачаць бяздзейнае, панскае жыццё.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, устанавіцца.

Запанавала цішыня.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Зрабіцца пануючым, пераважным.

У вершах запанавала задумлівая элегія.

запане́лы, -ая, -ае.

Тое, што і распанелы.

|| наз. запане́ласць, -і, ж.

запане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Тое, што і распанець.

запанібра́та, прысл. (разм.).

Як з роўным; проста, бесцырымонна.

Быць з кім-н. з.

запанікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; зак.

Пачаць панікаваць, упасці ў паніку.

за́пар, прысл. (разм.).

Непасрэдна адзін за адным, без пропуску.

Пяць дзён з. ішоў дождж.

запаро́жац, -жца, мн. -жцы, -жцаў, м.

Казак з Запарожскай Сечы — украінскага казацкага войска 16—18 стст.