другаразра́дны, -ая, -ае.
Другога разраду; пасрэдны.
Д. рэстаран.
дру́гасны, -ая, -ае.
Вытворны, не зыходны; які з’яўляецца другой, пазнейшай ступенню ў развіцці чаго-н.
Д. прадукт.
Другасныя спірты.
Другасныя палавыя адзнакі.
|| наз. дру́гаснасць, -і, ж.
другачарго́вы, -ая, -ае.
Які адносіцца да другой чаргі, менш важны.
Другачарговыя грузы.
Другачарговая справа.
|| наз. другачарго́васць, -і, ж.
другі́, -а́я, -о́е.
1. гл. два.
2. Не такі, інакшы, непадобны да гэтага або ранейшага.
Зусім д. голас.
3. Паўторны.
Д. прыезд.
4. Ужыв. пры супрацьстаўленні.
Аднаму чалавеку весела, а другому сумна.
Адзін большы, д. меншы.
5. Не галоўны па значэнні, другарадны.
На другіх ролях.
6. Які замяняе першага, сапраўднага.
У яго цяпер д. бацька.
7. Не гэты, іншы.
Другім разам прыходзьце.
8. займ. неазнач. Які-н. іншы.
Д. дзякаваў бы, а ты не задаволены.
9. Які атрымліваецца пры дзяленні на два.
Другая частка.
10. у знач. наз. друга́я, -о́й, ж. Другая частка чаго-н.; палавіна.
Адна другая.
11. у знач. наз. друго́е, -о́га, н. Страва, якая падаецца пасля першай.
На другое падалі мачанку.
12. у знач. наз. другі́, -о́га, м., мн. -і́я, -і́х. Хтосьці іншы, не сам.
Сам не гам і другому не дам (прымаўка).
дружалю́бны, -ая, -ае.
Прыязна настроены.
Д. чалавек.
Дружалюбна (прысл.) гутарылі ўдваіх.
|| наз. дружалю́бнасць, -і, ж.
дру́жба, -ы, ж.
Блізкія адносіны, заснаваныя на ўзаемным даверы, павазе, супольнасці інтарэсаў.
Даўняя д.
Д. народаў.
дружба́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).
Блізкі, шчыры сябар.
Сяргей з Рыгорам даўнія дружбакі.
|| прым. дружба́цкі, -ая, -ае (разм.).
дру́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (уст.).
Сяброўка маладой у час вясельнага абраду.
Праксэда была за дружку ў Тэклі.
дру́жны, -ая, -ае.
1. Звязаны дружбай, узаемнай дапамогай, выручкай.
Д. калектыў.
Дружная сям’я.
2. Які адбываецца адначасова, сумесна, бурна.
Д. смех.
Дружныя апладысменты.
Дружная вясна.
Дружна (прысл.) узяцца за работу.
|| наз. дру́жнасць, -і, ж.
дружы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж.
1. Узброены атрад пры князі ў Старажытнай Русі.
Княжацкая д.
2. Добраахвотнае аб’яднанне людзей, створанае з якой-н. мэтай.
Піянерская д.
Пажарная д.
○
Народная дружына — добраахвотная арганізацыя ў СССР, якая дапамагала міліцыі ў ахове грамадскага парадку.
|| прым. дружы́нны, -ая, -ае.