Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

забро́снелы, -ая, -ае.

Пакрыты, зацягнуты бросняй, цвіллю.

Заброснелая сажалка.

|| наз. забро́снеласць, -і, ж.

забро́снець гл. броснець.

забру́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Тое, што і брудзіцца.

забру́джваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і брудзіць.

забру́дзіцца гл. брудзіцца.

забру́дзіць гл. брудзіць.

забрукава́ць гл. брукаваць.

забрысці́, -брыду́, -брыдзе́ш, -брыдзе́; -брыдзём, -брыдзяце́, -брыду́ць; -ры́ў, -ыла́, -ыло́; -брыдзі́; зак. (разм.).

Брыдучы, зайсці куды-н.

Карова забрыла ў агарод.

|| незак. забрыда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

забрыта́ць гл. брытаць.

забры́тваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго.

Тое, што і брытаць.