Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бульдо́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Сабака з вялікай кароткай мордай, шырокімі грудзямі, кароткімі лапамі.

|| прым. бульдо́жы, -ая, -ае.

Бульдожая хватка.

бульдо́зер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трактар, абсталяваны навясным пярэднім адвалам для земляных работ.

|| прым. бульдо́зерны, -ая, -ае.

бу́лькат, -у, М -каце, м.

Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, пераліванні або цячэнні вады.

бульката́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ко́ча; незак.

1. Бурліць, бурна кіпець (пра вадкасць).

Булькоча горная рака.

2. безас. Утвараць глухія перарывістыя гукі пры захворванні горла, грудзей.

У горле булькоча.

|| наз. бульката́нне, -я, н.

бу́лькаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Утвараць гукі, падобныя на тыя, якія бываюць пры кіпенні або пераліванні вады.

Булькае ручай.

|| аднакр. бу́лькнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. бу́льканне, -я, н.

бум¹, -у, м. (разм.).

Штучнае ажыўленне, шуміха вакол чаго-н.

Газетны б.

бум², -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Гімнастычны снарад: брус на дзвюх стойках.

Практыкаванні на буме.

бум³, выкл. (разм.).

Ужыв. для абазначэння характэрнага глухога гуку вялікага звона, стрэлу з гарматы і пад.

бума́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Мужчынскі плоскі кашалёк для папяровых грошай і дакументаў.

бумера́нг, -а, мн. -і, -аў, м.

Кідальная прылада ў выглядзе сагнутай палкі, пласціны, якая пры ўмелым кіданні апісвае дугу і вяртаецца да таго, хто кідаў.