Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

драсён, -сёну, м.

Травяністая звычайна аднагадовая расліна сямейства драсёнавых.

|| прым. драсёнавы, -ая, -ае.

Д. парастак.

Сямейства драсёнавых (наз.).

дратава́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Дратаваная пуга.

Пастухі і падпаскі гучна ляскалі дратаванкамі.

дратава́ны, -ая, -ае (разм.).

Звіты з трох палосак сырамятнай скуры або тонкіх тугіх вяровачак (пра пугу).

Дратаваная пуга.

дратава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што (разм.).

Таптаць, вытоптваць нагамі.

Д. пасевы.

|| зак. здратава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

дра́тва, -ы́, ж.

Тоўстая насмоленая або навошчаная нітка для шыцця абутку, конскай вупражы і пад.

|| прым. дра́твенны, -ая, -ае.

драўні́на, -ы, ж.

1. Цвёрдая частка дрэва або кустовых раслін, што знаходзіцца пад карой.

2. зб. Бярвенне і іншыя лесаматэрыялы.

Нарыхтоўка драўніны.

|| прым. драўні́нны, -ая, -ае і драўня́ны, -ая, -ае.

драфа́, -ы́, мн. дро́фы і (з ліч. 2, 3, 4) драфы́, дроф, ж.

Буйная стэпавая птушка атрада жураўлепадобных з доўгай шыяй і моцнымі нагамі.

Сямейства дроф.

|| прым. драфі́ны, -ая, -ае.

дра́хма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Сярэбраная манета ў Старажытнай Грэцыі, а таксама грашовая адзінка ў Грэцыі да 2002 г.

2. Адзінка аптэкарскай вагі, роўная 3,73 г, што існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы мер.

драці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж. (разм.).

Кавалак дроту.

Прабіў нагу драцінай.

дра́цца, дзяру́ся, дзярэ́шся, дзярэ́цца; дзяро́мся, дзераце́ся, дзяру́цца; дзяры́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раздзірацца на кавалкі, шматкі.

Папера лёгка дзярэцца.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зношвацца да дзірак, станавіцца непрыгодным.

Па такой дарозе абутак хутка дзярэцца.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Знімацца, адрывацца, адставаць.

Дзяры лыка пакуль дзярэцца (прыказка).

4. Драпаць адзін аднаго.

Каты дзяруцца.

5. Наносіць каму-н. драпіны.