Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

замя́ць, -мну́, -мне́ш, -мне́; -мнём, -мняце́, -мну́ць; -мні́; -мя́ты; зак., што (разм.).

Спыніць, наўмысна не даць ходу.

З. размову.

З. справу.

|| незак. заміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

замяша́нне, -я, н.

Раптоўнае парушэнне парадку, збянтэжанасць, разгубленасць.

Прыйсці ў з.

Унесці з. ў шэрагі ворага.

замяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Ублытацца ў што-н., мець дачыненне да чаго-н. (заганнага, непрыемнага).

З. ў непрыемную гісторыю.

2. Загубіцца сярод народу.

З. ў натоўпе.

|| незак. заме́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

замяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; заме́шаны; зак.

1. што і каму. Прыгатаваць корм, мешанку жывёле.

З. свінням.

2. каго (што) у што. Уцягнуць у якую-н. непрыемную справу.

З. у непрыемную гісторыю.

|| незак. заме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

замяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. замясціць.

2. каго (што). Часова выконваць чые-н. абавязкі.

З. загадчыка.

за́нава, прысл.

Тое, што і нанава.

зана́дта, прысл.

Залішне, празмерна, звыш якой-н. мяжы.

Нешта ты стаў з. смелым.

З. знізіць патрабаванні.

зана́льны, -ая, -ае.

1. гл. зона.

2. Размешчаны ў якой-н. зоне, мясцовасці або ўласцівы ёй.

Занальная флора.

занараві́цца, -раўлю́ся, -ро́вішся, -ро́віцца; занаравіўся, -вілася; зак.

Занатурыцца, уперціся.

Конь занаравіўся, не хоча ісці ў брод.

занасі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -но́сіцца; зак.

Забрудзіцца ад доўгага нашэння.

|| незак. зано́швацца, -аецца.