Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

брыць, бры́ю, бры́еш, бры́е; брый; бры́ты; незак., каго-што.

Зразаць брытвай валасы да кораня.

Б. бараду.

|| зак. пабры́ць, -бры́ю, -бры́еш, -бры́е; -бры́ў; -бры́й; -бры́ты.

|| звар. бры́цца, бры́юся, бры́ешся, бры́ецца; бры́йся; зак. пабры́цца, -бры́юся, -бры́ешся, -бры́ецца; -бры́йся.

|| наз. брыццё, -я́, н.

бры́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Лёгкі выязны вазок.

|| прым. бры́чкавы, -ая, -ае.

бры́ючы, -ая, -ае.

У выразе: брыючы палёт — палёт самалёта на гранічна малой вышыні над зямлёй.

брэх, -у, м.

Гукі, характэрныя для сабак і некаторых іншых звяроў.

Б. лесніковых сабак.

бу́бен, -бна, мн. -бны, -бнаў, м.

1. Ударны музычны інструмент у выглядзе абцягнутага скурай шырокага абруча з металічнымі бразготкамі.

Біць у б.

2. Тое, што і барабан (у 1 знач.).

бубні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; незак., што і без дап. (разм.).

1. Біць у бубен, барабаніць.

2. перан. Гаварыць хутка, неразборліва, манатонна.

Б. сабе пад нос.

|| зак. прабубні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць (да 2 знач.).

буга́й, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

1. Тое, што і бык¹ (у 1 знач.).

2. Начная балотная птушка сямейства чапляў, якая, апусціўшы дзюбу ў ваду, утварае гукі, падобныя да рову быка¹.

буго́р, -гра́, мн. -гры́, -гро́ў, м.

Невялікае ўзвышша, узгорак.

|| памянш. бугаро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

бугры́сты, -ая, -ае.

Пакрыты буграмі.

Бугрыстая дарога.

|| наз. бугры́стасць, -і, ж.

бу́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, буд, ж.

1. Крытая скурай або брызентам карэта, брычка, воз і пад.

2. Верх над карэтай, брычкай.

3. Шалаш, будан.