Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

транспартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго-што.

Перавезці (перавозіць) з аднаго месца ў другое.

Т. збожжа.

|| наз. транспартава́нне, -я, н. і транспарціро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. транспарціро́вачны, -ая, -ае.

тра́нспартнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік транспарту (у 1 знач.).

транспарцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Канвеер для перамяшчэння грузаў.

Падаваць пасылкі з аўтамашыны на т.

2. Ваенная машына для перавозкі пяхоты і грузаў.

|| прым. транспарцёрны, -ая, -ае.

транспарці́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для чарчэння ў выглядзе падзеленага на градусы паўкруга і лінейкі, які служыць для пабудовы вуглоў і іх вымярэння.

|| прым. транспарці́рны, -ая, -ае.

транспарціро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца транспарціроўкай, перавозіць што-н. з аднаго месца ў другое.

|| ж. транспарціро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

транспіра́цыя, -і, ж. (спец.).

Выпарэнне вады раслінамі.

трансплантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Ажыццявіць (ажыццяўляць) трансплантацыю.

Т. нырку.

транспланта́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Участак тканкі, орган, які выкарыстоўваецца для трансплантацыі.

транспланта́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

1. Перасадка і прыжыўленне тканак або органаў на другое месца або ў другі арганізм.

2. Перасадка часткі расліны ў тканку другой расліны для надання ёй новай якасці; прышчэпліванне.

трансура́ны, -аў, адз. трансура́н, -у, м.

Штучна атрыманыя радыеактыўныя хімічныя элементы, якія ў перыядычнай сістэме элементаў размешчаны пасля ўрану.

|| прым. трансура́навы, -ая, -ае.