шык
(фр. chic)
паказная раскоша, франтаватасць, форс.
шыкава́ць
(польск. szykować, ад с.-в.-ням. schicken)
1) жыць з шыкам, фарсіць;
2) рыхтаваць, падрыхтоўваць.
шыка́рны
(рус. шикарный, ад фр. chicard)
1) раскошны, багаты, пышны (напр. ш-ае ўбранне);
2) вельмі прыгожы, цудоўны (напр. ш. букет).