Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шызагані́я

(ад гр. schizo = раздзяляю, расшчапляю + -ганія)

адна з форм бясполага размнажэння ў прасцейшых і некаторых водарасцях, пры якім адбываецца шматразовае дзяленне ядра.

шызафрэ́нік

(ад шызафрэнія)

хворы на шызафрэнію.

шызафрэні́я

(ад гр. schizo = раздзяляю, расшчапляю + phren = розум, думка)

псіхічнае захворванне, якое характарызуецца паступовым зніжэннем разумовай дзейнасці і парушэннем звязнасці псіхічных працэсаў.

шызацукраміцэ́ты

(ад гр. schizo = раздзяляю, расшчапляю + цукраміцэты)

сумчатыя грыбы сям. цукраміцэтавых, якія пашыраны пераважна ў тропіках; развіваюцца ў соках пладовых раслін.

шызо́нт

(ад гр. schizo = раздзяляю, расшчапляю)

стадыя падрыхтоўкі да шызаганіі ў некаторых прасцейшых.

шызо́трыкс

(н.-лац. Schizothrix)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. шызотрыксавых, якая пашырана на глебе, скалах і ў вадаёмах.