Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыя́н

(гр. kyanos = сіні)

бясколерны ядавіты газ з рэзкім пахам, які складаецца з азоту і вугляроду.

цыянабактэ́рыі

(н.-лац. cyanobacteria)

адна са старажытных груп аўтатрофных арганізмаў, пазбаўленых марфалагічна аформленага ядра.

цыянады́кцыян

(н.-лац. cyanodictyon)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. мікрацысціевых, якая трапляецца ў планктоне азёр.

цыянамі́д

(ад цыян + амід)

хімічнае злучэнне, вытворнае ад цыяніставоднай кіслаты, бясколернае крышталічнае рэчыва.

цыяна́ркус

(н.-лац. cyanarcus)

аднаклетачная сіне-зялёная водарасць сям. кокабактрэйных, якая трапляецца ў планктоне азёр.

цыянаты́пія

(ад цыян + -тыпія)

палігр. капіраванне на святлоадчувальнай паперы, што змяшчае вытворныя цыяну.

цыянатэ́ка

(н.-лац. cyanotheca)

аднаклетачная сіне-зялёная водарасць сям. дэрмакарпавых, якая трапляецца ў вадаёмах у слізі некаторых зялёных і сіне-зялёных водарасцей.

цыяні́ды

(ад цыян)

солі цыяніставадароднай (сінільнай) кіслаты.

цыяніза́цыя

(ад цыян)

1) насычэнне вугляродам і азотам паверхневага слоя стальных вырабаў для павышэння іх цвёрдасці;

2) працэс атрымання золата і серабра з руд шляхам растварэння іх у растворах цыяністых шчолачаў.

цыяні́ны

(ад гр. kyanos = сіні)

арганічныя злучэнні, фарбавальнікі, якія характарызуюцца яркім і чыстым колерам; выкарыстоўваюцца ў каляровай фатаграфіі.