Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цысо́іда

(гр. kissoeides = плошчападобны)

алгебраічная крывая трэцяга парадку: х​3 = у​2 (а — х).

цы́ста

(гр. kystis = пузыр)

шчыльная абалонка вакол некаторых аднаклетачных жывёльных і раслінных арганізмаў, якая засцерагае ix пры неспрыяльным навакольным асяроддзі ці ў пэўныя моманты іх жыццёвага цыкла.

цыстагра́фія

(ад гр. kystis = пузыр + -графія)

рэнтгенаграфічны метад даследавання мачавога пузыра.

цыстады́ніум

(н.-лац. cystodinium)

аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. дынакокавых, якая пашырана ў невялікіх стаячых вадаёмах, радзей у моры.

цыстадэ́рма

(н.-лац. cystoderma)

шапкавы базідыяльны грыб сям. шампіньёнавых, які расце на глебе ў лясах, часта сярод імхоў, рэдка на гнілой драўніне; ядомы.

цыстазі́ра

(н.-лац. cystoseira, ад гр. kystis = пузыр + seira = шнур)

марская бурая водарасць класа цыкласпоравых у выглядзе галіністага куста; пашырана пераважна ў Атлантычным і Індыйскім акіянах.

цыстазо́ід

(ад гр. kystis = пузыр + -оід)

паліпападобны прыдатак паліморфнай калоніі сіфанафор.

цыстаідэ́і

(н.-лац. cystoidea, ад гр. kystis = пузыр + лац. ideus = падобны на ...)

клас вымерлых марскіх жывёл тыпу ігласкурых, якія жылі ў ардовікудэвоне.

цысталгі́я

(ад гр. kystis = мачавы пузыр + algos = боль)

частае, хваравітае мочаспусканне пры адсутнасці аб’ектыўных прыкмет захворвання мачавога пузыра.

цыстапара́ты

(н.-лац. cystoporata)

атрад вымерлых галаротых імшанак, якія жылі ў ардовіку — пермі.