Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыца́нія

(н.-лац. zizania)

водная травяністая расліна сям. злакавых з лінейным лісцем і буйнымі каласковымі мяцёлкамі, пашыраная ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца ў вадаёмах у рыбных і паляўнічых гаспадарках як каштоўная кармавая расліна для рыб, вадаплаўных птушак, водных жывёл.

цыцынабо́л

(н.-лац. cicinnobolus)

недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які паразітуе на мучніста-расяных, радзей перанаспоравых грыбах.

цы́цэра

[ад лац. Cicero = імя старажытнарымскага пісьменніка, філосафа і палітыка (106—43 да н.э.)]

адзін з буйных друкарскіх шрыфтоў, кегель якога роўны 12 пунктам (4,5 мм); шрыфтам такога памеру ўпершыню былі надрукаваны ў 1467 г. лісты Цыцэрона.