Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

графе́ма

(ад гр. graphe = рыса, лінія)

лінгв. мінімальная адзінка пісьмовай мовы, якая адпавядае фанеме або яе варыянту ці паслядоўнасці фанем у вуснай мове.

графіёз

(ад графій)

хвароба дрэў сям. вязавых, якая выклікаецца грыбамі цэратацысціс і графій.

гра́фій

(н.-лац. graphium)

недасканалы грыб сям. сцілбацыевых, які паразітуе на галінках маліны, зерні проса, лісці вяза і іншых раслін.

гра́фік

(гр. graphikos = начэрчаны)

1) схема, якая пры дапамозе крывых ліній паказвае стан, развіццё чаго-н.;

2) каляндарны план работ з дакладнымі паказчыкамі норм (напр. г. выпуску прадукцыі);

3) мат. крывая на плоскасці, якая паказвае залежнасць функцыі 4 ад аргумента 2.

гра́фіка

(гр. graphike = жывапіс)

1) від выяўленчага мастацтва, заснаваны на стварэнні малюнка лініямі і штрыхамі, а таксама твор, выкананы такім чынам;

2) сістэма знакаў для перадачы гукавога складу мовы.

графі́н

(ад іт. caraffma)

шкляная пасудзіна з вузкім доўгім горлам.

гра́фіс

(н.-лац. graphis)

накіпны сумчаты лішайнік сям. графідавых, які расце на гладкай кары лісцевых дрэў.

графі́т

(ням. Graphit, ад гр. grapho = пішу)

1) мінерал чорнага колеру, самая ўстойлівая разнавіднасць вугляроду; выкарыстоўваецца для вырабу карандашоў, фарбаў, змазачных матэрыялаў;

2) стрыжань унутры карандаша з гэтага мінералу.

графі́та

(іт. graffito)

тое, што і сграфіта.

графітапла́сты

(ад графіт + -пласт)

пластмасы, якія змяшчаюць у якасці напаўняльніка графіт.