Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эрдэльтэр’е́р

(англ. Airedale terrier)

парода службовых сабак з групы тэр’ераў, выведзеная ў Англіі.

эрза́ц

(ням. Ersatz = замена)

непаўнацэнны заменнік чаго-н., сурагат.

э́ркер

(ням. Erker)

архіт. паўкруглы, трохвугольны або мнагагранны зашклёны выступ у сцяне будынка.

эрл

(англ. earl)

прадстаўнік родавай знаці ў Англіі перыяду ранняга сярэдневякоўя.

э́рліфт

(англ. airlift, ад air = паветра + lift = падымаць)

устройства для пад’ёму вадкасці з дапамогай скампрэсаванага паветра; выкарыстоўваецца пры здабыванні нафты і вады з буравых свідравін.

эрманда́ды

(ісп. hermandades)

саюзы іспанскіх гарадоў і сялянскіх абшчын у перыяд сярэдневякоўя, якія ўзнікалі для самаабароны ў час войнаў і для абароны вольнасцей.

эрміта́ж

(фр. ermitage = келля)

1) загарадны будынак, паркавы павільён;

2) музей мастацтва ў Санкт-Пецярбургу, заснаваны ў 1764 г.

эро́зія

(лац. erosio = раз’яднанне)

1) разбурэнне паверхні зямлі вадой, ветрам (напр. э. глебы);

2) разбурэнне паверхні металаў (іржаўленне, акісленне);

3) мед. утварэнне язваў на паверхні эпітэлію.

эро́тыка

(гр. erotika = любоўны пачатак)

1) павышаная пачуццёвасць, пачуццёвы элемент у чым-н.;

2) творы мастацтва і літаратуры, насычаныя пачуццёвасцю, прысвечаныя апісанню яе.

эрстэ́д

[дацк. H. Oersted = прозвішча дацк. фізіка (1777—1851)]

абсалютная адзінка напружанасці магнітнага поля ў СГС сістэме адзінак, роўная 79,58 ампер на метр.